Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі занепакоена станам азімых. паведаміў сёння на прэс‑канферэнцыі ў Мінску намеснік кіраўніка міністэрства Васіль Паўлоўскі.

«У нас будуць праблемныя пытанні па перазімоўцы азімых», — канстатаваў намеснік міністра. Паступіла ўжо інфармацыя, што каля 13 працэнтаў азімага жыта на лёгкіх глебах Брэсцкай вобласці пацярпела ад непагадзі. Мінсельгасхарч даручыў сваім інспекцыям вывучыць сітуацыю, даследаваць стан азімых у цэлым па рэспубліцы. Папярэднія вынікі такіх даследаванняў стануць вядомы праз тыдзень. «Поўная карціна будзе, калі сыдзе снег», — сказаў Васіль Паўлоўскі.

Пры гэтым ён адзначыў, што галоўнае, каб азімыя захавалі пункты росту: наземная маса можа ўся адмерці, а пункт росту захаваецца і ў далейшым дасць новыя парасткі, і гэта не паўплывае на ўраджайнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?