У Паўночнай Карэі пакаралі смерцю ініцыятара дэнамінацыі нацыянальнай валюты Пак Нам Гі.

77-гадовы няўдалы рэфарматар Пак Нам Гі быў кіраўніком фінансавага дэпартамента Працоўнай партыі. Летась ён ініцыяваў грашовую рэформу — нацыянальная валюта краіны быда дэнамінавана. Аднак кожная сям’я магла захаваць грошы ў памеры $140. Усе астатнія ашчаджэнні фактычна засталіся ў руках дзяржавы.

Насельніцтва рынулася ў крамы, што прывяло да дэфіцыту тавараў. У знак пратэсту людзі ўпершыню за дзесяцігоддзі выйшлі на вуліцы.

У лепшых традыцыях таталітарных сістэм Пак Нам Гі быў аб’яўлены «буржуазным чалавекам, засланым у шэраг рэвалюцыянераў для вынішчэння нацыянальнай эканомікі».
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?