Вада ў Раёўцы дайшла да самых шыбаў.

Вада ў Раёўцы дайшла да самых шыбаў.

 Паводка дайшла да трасы Мінск - Маладзечна ў Красным, фота Рэгіянальнай газеты.

Паводка дайшла да трасы Мінск - Маладзечна ў Красным, фота Рэгіянальнай газеты.

Каля 30 жыхароў вёскі Раёўка Маладзечанскага раёна з‑за пад’ёму ўзроўню вады ў рацэ Рыбчанка адселены да суседзяў і сваякоў. Падтоплена каля 15 дамоў.

За мінулыя суткі ў Бабруйску ў выніку пад’ёму ўзроўню вады ў рацэ Бабруйка (прыток Беразіны) падтоплена 69 дамоў, 72 падворкі і 83 гаспадарчыя пабудовы. Двое жыхароў часова адселеныя ў гатэль «Бабруйск», 204 чалавекі ад адсяленьня адмовіліся.

Каля вёскі Гута Кіраўскага раёна ў садовым таварыстве «Вялікая Гута» з‑за пад’ёму ўзроўню вады ў рацэ Любанка (прыток Беразіны) падтоплены 53 дамы, 53 падворкі і 95 гаспадарчых пабудоваў.

За мінулыя суткі талай вадой на тэрыторыі краіны падтоплена 145 дамоў.

Сёлета на тэрыторыі Беларусі вызначана шэсць зонаў падтаплення. Самай вялікай і складанай з іх названа палеская зона. Паводле Гомельскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях, у шэрагу населеных пунктаў рэгіёна вада падышла да небяспечнай адзнакі, а ў некаторых месцах пераадолела яе. Да прыкладу, каля Чэрнічаў у Петрыкаўскім раёне вада на 1‑6 сантыметраў вышэй за небяспечны ўзровень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?