Расеец якому была прысуджаная прэмія ў адзін мільён даляраў за рашэнне адной з найскладанейшых матэматычных задач, заўчора заявіў, што ня хоча браць гэтыя грошы.

44-гадовы доктар Рыгор Перэльман, самы разумны, як шмат хто лічыць, чалавек у свеце, жыве ў Санкт-Пецярбургу ў пустой кватэры, поўнай прусакоў. З-за зачыненных дзвярэй ён сказаў: «У мяне ёсць усё, што мне трэба».

Гэтая прэмія была прысуджаная амерыканскім Інстытутам матэматыкі Клэя за рашэнне гіпотэзы Пуанкарэ, над якой цэлае стагоддзе біліся матэматыкі ўсяго свету. Доктар Перэльман размясціў сваё рашэнне гіпотэзы ў інтэрнеце.

Чатыры гады таму Міжнародны матэматычны саюз прысудзіў яму прэстыжны медаль Філдса. На цырымонію ўручэння ў Мадрыд Перэльман не паехаў:

— Грошы і слава мяне не цікавяць. Я не хачу, каб мяне выстаўлялі на ўсеагульны агляд, як жывёлу ў заапарку, — заявіў ён.

— Я не герой матэматыкі. Я таксама не такі ўжо паспяховы, таму я не хачу, каб на мяне ўсе таропіліся.

Ягоная суседка Вера Пятроўна расказвае:

— Я адзін раз была ў гэтай кватэры, і я была ў шоку. У яго там толькі стол, зэдлік і ложак з брудным матрацам, які застаўся яму ад папярэдніх уладальнікаў — алкаголікаў, якія прадалі яму гэтую кватэру.

— Мы спрабуем у нашым доме пазбыцца прусакоў, але яны хаваюцца ў ягонай кватэры.

У 2003 годзе Перэльман, які працаваў тады навуковым супрацоўнікам Матэматычнага інстытута імя Сцяклова ў Санкт-Пецярбургу, пачаў выкладаць матэрыялы ў сеціва, цвердзячы пры гэтым, што яму ўдалося рашыць гіпотэзу Пуанкрэ — адну з сямі галоўных матэматычных задач, за рашэнне кожнай з якіх Інстытут матэматыкі Клэя прапануе ўзнагароду ў міільён даляраў.

Пільнае вывучэнне матэрыялаў паказала, што Перэльман меў рацыю.

Сутнасць гэтай тыпалагічнай загадкі палягае ў тым, што любая трохмерная прастора без дзірак эквівалентная рацягнутай сферы.

Гэтай загадцы было ўжо сто гадоў, калі Перэльман яе рашыў і гэтым дапамог вызначыць форму светабудовы.

Пасля 2003 года Перэльман сышоў з Матэматычнага інстытута. Сябры казалі, што ён увогуле кінуў займацца матэматыкай, пішуць Inosmi.ru.

Тым часам на грошы Перэльмана адразу знайшліся ласыя.
Фонд дапамогі дзецям «Цёплы дом» заклікаў Перэльмана ўзяць прэмію й аддаць яе на дабрачыннасць.

А камуністы Пецярбуршчыны папрасілі перадаць грошы «продажного мира чистогана» на маўзалей і навукаград:

«Грошы трэба абавязкова ўзяць, Рыгор Якаўлевіч, і як мага хутчэй! Лепш з працэнтамі. Бо ўвесь гэты час імі карысталіся хітрыя і нячыстыя на руку заходнія матэматыкі. Прычым узяць трэба не толькі гэтую прэмію, а ўвогуле ўсё, што вы раней, саромеючыся, не хацелі браць. Разумеючы, што Вам грошы не трэба, Камуністы Пецярбурга гатовыя прапанаваць сваю дапамогу ў іх выкарыстанні, у асваенні сродкаў пад Вашым кантролем».

«Дапамажы нам, Перэльман», падпісалі ілюстрацыю на сваім сайце піцерскія камуністы.

«Дапамажы нам, Перэльман», падпісалі ілюстрацыю на сваім сайце піцерскія камуністы.

Але тут, так недарэчы, вывілася, што Перэльман завагаўся:

— Я яшчэ не прыняў ніякага рашэння, — сказаў ён па тэлефоне life.ru. — Калі нешта вырашу, першым пра гэта даведаецца інстытут Клэя, які й заснаваў прэмію. Але пакуль нічога не вырашана».

Глядзі яшчэ:
Самы разумны чалавек у свеце калупаецца ў роце ў метро

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?