Усё жадаючыя змогуць развітацца з Кастусём Тарасавым заўтра, у чацвер, а 12-й гадзіне па адрасе Машэрава, 8 (сядзіба БНФ). Там жа, а 13.30, адбудзецца грамадзянская паніхіда.

Знакаміты беларускі пісьменнік, гісторык і журналіст Кастусь Тарасаў памёр на 70-м годзе жыцця. Пра гэта стала вядома ў панядзелак.

***

Кастусь Тарасаў нарадзіўся ў Мінску 10 кастрычніка 1940 г. у сям’і служачых.

Па сканчэнні сярэдняй школы працаваў слесарам зборшчыкам на Мінскім механічным заводзе. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут (1965), працаваў у Паўночна заходняй геалагічнай экспедыцыі. Потым у выдавецтве «Вышэйшая школа», на кінастудыі «Беларусьфільм», часопісе «Нёман» (1977-1983), газеце «Літаратура і мастацтва», часопісе «Спадчына», газеце «Свабода». Апошнія месяцы друкаваў гістарычныя нарысы ў «Новым часе».

Кастусь Тарасаў друкаваўся ад 1966 г. Аўтар гістарычных аповесцей пра мінулае Беларусі: «Дзень рассеяння» (пра Грунвальдскую бітву, 1980), «Пагоня на Грунвальд», рамана «Тры жыцці княгіні Рагнеды». Аўтар культавага ў 1980 я — першай палове 1990 х зборніка «Памяць пра легенды» (першае выданне ў 1984 г, другое пашыранае выйшла ў 1990-м). Цэлае пакаленне 80-каў і 90-каў вырасла на ягоных творах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?