На працягу найбліжэйшых месяцаў Сбербанк Расіі мае намер пракрэдытаваць найбуйнейшыя валаўтваральныя прадпрыемствы Беларусі на некалькі соцень мільёнаў даляраў. Пра гэта заявіў старшыня праўлення Сбербанка Герман Грэф 24 сакавіка ў Мінску падчас сустрэчы з прэм’ер‑міністрам Сяргеем Сідорскім.

Грэф падкрэсліў, што для крэдытавання прадпрыемстваў »у банка ёсць значны аб’ём свабодных фінансавых рэсурсаў».

Паводле яго слоў,Сбербанк таксама пачаў работу з рэгіёнамі Расіі, у прыватнасці з Масквой, па крэдытаванні расійскіх імпарцёраў беларускай тэхнікі. Акрамя таго, пачата рэалізацыя праектаў па пастаўках беларускай прадукцыі па лізінгавых схемах.

Як адзначыў Грэф, з яго візітам у Беларусь «сканчаецца этап уваходжання Сбербанка на беларускі рынак і пачынаецца этап развіцця» банка. «Мы гатовы да максімальнага развіцця нашых адносінаў», — падкрэсліў ён.

Сяргей Сідорскі ў сваю чаргу выказаў задавальненне супрацоўніцтвам з Сбербанкам. Паводле яго слоў, »ідзе глыбокае пранікненне расійскага банка і капіталу ў Беларусь». Прэм’ер падкрэсліў, што выдзелены Ашчадным банкам крэдыт на 6 млрд. расійскіх рублёў ужо працуе на беларускую эканоміку.

Кіраўнік беларускага ўрада запэўніў Германа Грэфа ў тым, што прапановы Сбербанка будуць уважліва вывучацца.

«Будуць прымацца ўсе меры, каб банк актыўна працаваў у беларускай эканоміцы і стаў адным з вядучых расійскіх банкаў у выдзяленні рэсурсаў для рэальнага сектара эканомікі нашай краіны, і лідэрам па зніжэнні працэнтных ставак для рэальнага сектара», — заявіў Сідорскі.

Як паведамлялася раней, Сбербанк Расіі да 2014 года плануе выдзеліць Беларусі крэдытныя рэсурсы на 2 млрд. даляраў і ўнесці да 350 млн. даляраў у статутны фонд набытага ім беларускага ААТ »БПС‑Банк». Гэта прадугледжана інвестыцыйным пагадненнем паміж урадам Беларусі і Сбербанкам, падпісаным у Мінску 11 снежня разам з дагаворам куплі‑продажу »БПС‑Банка»АСбербанку Расіі. Больш за 93% акцый «БПС‑Банка» былі прададзеныя за 280,8 млн. даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?