poster«Мы з прышлага 2» (Мы из будущего 2)
Расея, 2010, каляровы, 98 хв.
Рэжысёры: Аляксандр Самахвалаў, Барыс Растоў
Ролі выконваюць: Ігар Пятрэнка, Кацярына Клімава, Уладзімір Яглыч, Аляксей Барабаш, Зміцер Ступка, Іван Краско
Жанр: Ваенна-фантастычны фільм
Адзнака: 3 (з 10)

Былыя аматары СС, а цяпер зацятыя расейскія патрыёты Борман і Чэрап граюць у старую бітву дый зноўку трапляюць у мінулае. Кампанію ім складаюць два ўкраінцы Таран і Шэры з іншае барыкады. Цяпер «маскальскія» ваяры мусяць навучыць «малодшых братоў» змаганню за савецкую спадчыну.

Савецкае кіно пра вайну прайшло некалькі стадый. Спачатку былі ўрачыста-фальшывыя сталінскія фільмы. Потым — самае ачалавечанае — стужкі Турава, Шапіцькі і Матыля. Цяпер вяртаецца сталінскі этап, у маразматычна-бадзёрай форме, з улікам патрыятычнай фантастыкі.

«Усё для фронта, усё для перамогі!» (над сучасным геапалітычным ворагам). Вораг — празаходняя Украіна. І вось ужо злыя байцы УПА, як колішнія кінаэсэсаўцы, радасна мардуюць жанчын і старых. Ільецца кроў. Носяцца танкі. Гучыць украінскі рок (адзіная вартасць стужкі).

І не трэба дакараць аўтараў, што яны змянілі галоўных актораў. Героі — персанажы кампутарнай гульні ў вайнушку — з завісаннямі-рапідамі і сюжэтам, які пасля выкрыцця антрырасейскіх нягоднікаў, не патрэбны. Наце аўтамат у рукі, адстрэльвайцеся!

Галоўнае, страляйце, куды скажа таварыш Пуцін.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?