Урад КНР прыняў рашэнне надаць Беларусі льготны крэдыт $1 млрд для ажыццяўлення ўзгодненых паміж бакамі праектаў. Пра гэта паведаміў у сераду намеснік старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы ў Мінску ў пашыраным складзе.

Акрамя таго, у знак дружбы кітайскі ўрад вылучыць у 2010 годзе Беларусі бязвыплатную дапамогу памерам 60 млн юаняў (каля $8,8 млн).

Як паведаміў госць, старшыня КНР Ху Цзіньтао асабіста даручыў кітайскім чыноўнікам вывучыць усе прапановы беларускага боку па развіцці супольных праектаў. «Нам трэба развіваць патэнцыял узаемнага гандлю і пашыраць супрацоўніцтва па найбольш буйнамаштабных праектах і тым самым павышаць узровень нашага супрацоўніцтва», - падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Пры гэтым ён асабліва адзначыў неабходнасць дасягнення вялікіх вынікаў у такіх сферах, як вайскова-тэхнічнае, навукова-тэхнічнае і гуманітарнае супрацоўніцтва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?