У выніку падзення 19 цыстэрнаў на піваварным заводзе Казбегі ў Руставі ніхто не пацярпеў, але з цыстэрнаў выцекла каля 900 тон піва.
Пра гэта паведаміў журналістам прэзідэнт кампаніі Казбегі Гогі Тападзэ.

«Рэканструкцыя павінна была быць ужо скончаная. 24 цыстэрны былі ўстаноўленыя і запоўненыя півам. Апошнюю цыстэрну, якую мы павінны былі ўстанавіць, тэхнікі не змаглі ўмацаваць як след праз моцны вецер. Яна ўпала і пацягнула за сабой яшчэ 18 цыстэрнаў» -- паведаміў Тападзэ, адзначыўшы, што «пакуль цыстэрны падалі, супрацоўнікі паспелі выбегчы адтуль».

Па папярэдніх звестках, у выніку падзення цыстэрнаў выцекла каля 900 тон піва на суму прыкладна 1,5 мільёна лары (900 тысяч даляраў). Агульны памер стратаў, нанесеных кампаніі дасягае 3 мільёнаў лары (каля 1,8 мільёнаў даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?