25 Сакавіка — дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі — адзначаецца як свята нацыянальнага вызвалення. Мінгарвыканкам дазволіў правесці ў Мінску шэсце ад Акадэміі навук.

У заяўцы арганізатары прасілі дазволіць збор а 18-й гадзіне на пляцоўцы ля Акадэміі навук, а потым ходнікамі па праспекце прайсці да сквера Янкі Купалы, дзе павінен быў адбыцца мітынг з удзелам кандыдатаў у дэпутаты ў мясцовыя саветы.

Гарадскія ўлады, па традыцыі, адправілі апазіцыю на Бангалор. Тым не менш, месца збору дазволілі запланаванае.

Лідэр БНФ Аляксей Янукевіч падкрэслівае, што ў святкаванні Дня Волі возьмуць удзел усе дэмакратычныя сілы. Па словах Янукевіча, акцыя 25 Сакавіка павінна стаць прыгожай і ўрачыстай. «Гэта выдатнае беларускае свята, якое трэба адзначаць», — кажа Янукевіч.

На пытанне, як збіраюцца дзейнічаць арганізатары, калі АМАП перагародзіць дарогу ў цэнтр, Янукевіч адказаў: «Гэта будзе залежыць ад той колькасці людзей, якая прыйдзе. Скажу дакладна адно, што на Бангалор людзей ніхто не павядзе».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?