«Еўрапарламент ужо зацвердзіў прадстаўнікоў Беларусі ў Еўранэст у наступным складзе: Аляксандар Мілінкевіч, Аляксей Янукевіч, Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін, Станіслаў Шушкевіч, Жанна Літвіна, Ірына Капарыха, Анжаліка Борыс, Аляксандр Ярашук… Я не маю нічога супраць гэтых людзей, але мяне абурае, што Брусэль нам навязвае, хто будзе прадстаўляць Беларусь у Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства. Прызначэнне прадстаўнікоў у Еўранэст такое ж суб’ектыўнае, як прызначэнне Лукашэнкам членаў савета рэспублікі. На маю думку, ні палата прадстаўнікоў, ні беларуская апазіцыя немаюць права прадстаўляць Беларусь у Еўранэсце. Паколькі няма легітымнага механізма вызначэння беларускай дэлегацыі ў Еўранэст, і любы выбар будзе суб’ектыўны, я прапаную не абіраць прадстаўнікоў у Еўранэст да моманту абрання легітымнага беларускага парламента», — мяркуе Алесь Міхалевіч, які заявіў аб сваім жаданні балатавацца ў прэзідэнты Беларусі на наступных выбарах.





