Паводле папярэдняй інфармацыі, у падвальных памяшканнях загарэлася макулатура.
Раніцай 25 сакавіка у Нясвіжскай школе №4 здарыўся пажар. Гэта новая гарадская школа. Паводле папярэдняй інфармацыі, у падвальным памяшканні загарэлася макулатура. На месца здарэння прыехалі супрацоўнікі МНС, «хуткай» дапамогі. Сведкі кажуць пра моцную задымленасць. Пакуль невядома, ці ёсць пацярпелыя ў выніку здарэння.





