Як паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, рэгістрацыя «праходзіць у спакойнай абстаноўцы».

Лазавік нагадаў, што ўсяго кандыдатамі ў дэпутаты былі вылучаны 25.474 прэтэндэнты. Канкурэнцыя ў Мінскі гарадскі савет дэпутатаў склала 5,4 кандыдата на месца, у абласныя саветы — 1,8, у раённыя — 1,2 кандыдата.

60% прэтэндэнтаў вылучалася шляхам збору подпісаў, 35,2% — працоўнымі калектывамі, 2% — палітычнымі партыямі, астатнія — грамадскімі аб’яднаннямі.

Амаль палова прэтэндэнтаў (44,6%) — жанчыны, 6,3% — моладзь да 30 гадоў, 0,1% — грамадзяне Расіі.

Усяго на выбарах павінен быць абраны 21.301 дэпутат у 1.495 мясцовых саветаў. Выбары ў мясцовыя саветы ў Беларусі пройдуць 25 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?