Пра гэта паведаміў у чацвер журналістам начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю МУС Эдуард Нікіцін.
У 2009 годзе ў Беларусі зафіксавана 96 фактаў канфіскацыі фальшывых купюр еўра. Менавіта таму МУС Беларусі цесна супрацоўнічае з калегамі з Італіі і іншых краін, каб аператыўна раскрываць факты збыту падробленай валюты.
Як адзначыў Эдуард Нікіцін, падробленыя еўра, у тым ліку італьянскага паходжання,
завозяцца ў Беларусь пераважна з краін Балтыі.
Дзякуючы супрацоўніцтву з паліцэйскімі ведамствамі гэтых дзяржаваў удалося спыніць канал пастаўкі фальшывак з гэтага рэгіёну ў Беларусь. У прыватнасці, літоўская паліцыя затрымала ў сябе ў краіне кур’ера, які меў пры сабе партыю падробленых банкнот.
Зараз у Беларусі назіраецца рост колькасці падробленых білетаў банка Расіі,
і гэта абумоўлена тым, што абедзве краіны маюць празрыстую мяжу. У той жа час колькасць падробных еўра за апошнія 10 гадоў зніжаецца. Так, у 2000 годзе было выяўлена больш за 3 тыс. фактаў збыту фальшывай валюты, а ў 2009‑м — каля 1,2 тыс.
У самой Беларусі няма прафесійнай вытворчасці падробак.
У асноўным жыхары нашай краіны выкарыстоўваюць такія банальныя метады, як ксеракапіяванне і друк на струйным прынтары.





