Фота NYTimes.
Газета New York Times паведамляе, што ёй удалося азнаёміцца з дакументамі, які выклікаюць падазрэнні ў асабістай датычнасьці Папы Бенедыкта XVI да схавання фактаў разбашчвання малалетніх святаром Рымскай каталіцкай царквы.
У 1996 годзе кардынал Ёзаф Ратцынгер, які стаў Папам праз некалькі гадоў, не адказаў на лісты ад амерыканскага арцыбіскупа пра святара, які абвінавачваўся ў разбэшчванні 200 глухіх хлопчыкаў з 1950 па 1975 гады.
Ватыкан назваў гэты выпадак трагічным, але заявіў, што царква вырашыла не ўмешвацца ўжо пасля таго, як свецкія ўлады ў ЗША не сталі прыцягваць падазраванага педафіл да адказнасці.
Да Ватыкана паведамленні пра здарэнне дайшлі ў 1996 годзе, а ў 1998 годзе падазраваны памёр, усё яшчэ застаючыся ў званні святара.





