Супрацоўнікаў «Беларусбанка» праінструктавалі — цяпер наведвальнікам трэба перадусім прапаноўваць латарэйныя білеты «Скарбніцы». «Ваша лато» і «Суперлато» адыйшлі на другі план.

Частка грошай ад рэалізацыі білетаў спецыяльнай латарэі «Скарбніца» мусіць пайсці на аднаўленне Наваградскага замка. Гэта была ініцыятыва міністра культуры Паўла Латушкі.

«Набыўшы адзін білет «Скарбніцы», вы дадаяце дзве цаглінкі для рэканструкцыі замка», — гучыць слоган акцыі.
Білет, дарэчы, каштуе 2500 рублёў, а ўсяго іх надрукавана 36 тысяч.

Сістэма распаўсюду любых латарэйных білетаў такая — кожнае аддзяленне банку бярэ частку білетаў на распаўсюд. За некалькі дзён да правядзення розыгрышу непрададзеныя «латарэйкі» вяртаюцца арганізатарам. Са «Скарбніцай» склалася іншая сітуацыя.

Па банках быў разасланы ліст за подпісам першага намесніка міністра культуры Уладзіміра Рылаткі.
У ім чыноўнік нагадвае, што «паступленне сродкаў на правядзенне рэстаўрацыйна-узнаўляльных мерапрыемстваў… залежыць ад колькасці прададзеных білетаў» і просіць «аказаць садзеянне ў актыўнай рэалізацыі латарэйных білетаў». У дадатак, зварот да «паважанай Надзеі Андрэеўны» — старшыні праўлення «Беларусбанка» Надзеі Ермаковай — утрымлівае просьбу «магчымага ўдзелу ў акцыі» самога банку.

У «Беларусбанку» просьбу ўспрынялі з усёй адказнасцю. Як расказаў карэспандэнту «НН» супрацоўнік аднаго з мінскіх аддзяленняў банку,

кіраўніцтва паведаміла супрацоўнікам: «Непрададзеных латарэйных білетаў застацца не павінна. Вяртаць не будзем ніводнага білета».

Копія разасланага дакумента

Копія разасланага дакумента

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?