Актывістку аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) 18‑гадовую Ірыну Губскую адлічылі з Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага універсітэта імя Сахарава.

Пра гэта паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Павел Севярынец.

Ён нагадаў, што 24 сакавіка Губская была зарэгістравана кандыдатам ў дэпутаты Мінгарсавета.

Паводле слоў Севярынца, Ірына Губская вучылася на другім курсе універсітэта на факультэце маніторынгу навакольнага асяроддзя на бюджэтным аддзяленні. Афіцыйнай прычынай выключэння сталі пропускі заняткаў. «Аднак пропускі заняткаў былі ў яе і раней, але ніколі дагэтуль яе не прасілі тлумачыць іх адмысловымі тлумачальнымі і не выклікалі з гэтай нагоды да рэктара. Усе праблемы пачаліся пасля вылучэння яе кандыдатам у дэпутаты», — адзначыў Севярынец.

«Яшчэ ўчора яе бацькам паведамілі, што справа скончыцца строгай вымовай, але 26 сакавіка падчас лекцый яе выклікалі да рэктара і прапанавалі азнаёміцца ў аддзеле кадраў з пастановай аб адлічэнні, датаванай 24 сакавіка. Як адзначыла Ірына, студэнтаў са значна большай колькасцю пропускаў, але не датычных палітычнай і грамадскай дзейнасці, ва ўніверсітэце не чапаюць», — сказаў Севярынец.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?