Паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Адмоўлена ў рэгістрацыі 318 прэтэндэнтам, яшчэ 122 чалавекі адклікалі свае дакументы.

«Змены ў выбарчае заканадаўства зрабілі працэс рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты больш ліберальным, адсеў склаў менш за адзін працэнт», — падкрэсліў ён.

15.664 кандыдаты ў дэпутаты вылучаліся шляхам збору подпісаў, 9.565 — працоўнымі калектывамі, 513 — палітычнымі партыямі.

45,2% кандыдатаў у дэпутаты — жанчыны, 6,2% — маладыя людзі да 30 гадоў, 46,3% — дэпутаты папярэдняга склікання, 26 чалавек — грамадзяне Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?