Паводле сакратара Цэнтрвыбаркама Мікалая Лазавіка, зарэгістравана 99 прадстаўнікоў Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» са 126 вылучаных, 77 — Аб’яднанай грамадзянскай партыі (94), 33 — Партыі БНФ (35), 29 — Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада) (32), два — Беларускай сацыял‑дэмакратычнай Грамады з двух вылучаных.

Акрамя таго, кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана 199 прадстаўнікоў Камуністычнай партыі Беларусі, 48 — Ліберальна‑дэмакратычнай партыі, 15 — Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, сем — Беларускай аграрнай партыі, два — Беларускай сацыяльна‑спартыўнай партыі, па адным — Рэспубліканскай партыі і Беларускай патрыятычнай партыі.

Усяго зарэгістравана 513 партыйных кандыдатаў у дэпутаты.

Лазавік паведаміў, што сёлета кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана ў тры разы больш прадстаўнікоў палітычных партый у параўнанні з папярэднімі выбарамі ў мясцовыя саветы.

«Акрамя таго, калі на мінулых выбарах кандыдаты ў дэпутаты прадстаўлялі сем палітычных партый, то сёлета — 12», — сказаў ён.

Лазавік таксама адзначыў, што працэнт адсеву партыйных прэтэндэнтаў »быў вельмі нізкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?