Клуб англійскай прэм’ер‑лігі «Манчэстар Сіці» (галоўны трэнер — Раберта Манчыні) выказаў прадметную зацікаўленасць да паўабаронцы «Барселоны» Аляксандра Глеба, які зараз знаходзіцца ў арэндзе ў «Штутгарце».

Раней беларускі хаўбек даў зразумець, што не хоча працягваць сваю кар’еру ў нямецкім клубе з‑за адсутнасці дастатковай гульнявой практыкі. Паводле інфармацыі LEquipe, «гараджане» гатовы прапанаваць Глебу чатырохгадовы кантракт.

Менавіта Раберта Манчыні, калі быў трэнерам міланскага «Інтэра», праяўляў інтарэс да Глеба вясной 2008 года, калі беларус гуляў за лонданскі «Арсенал». Але Глеб перайшоў у «Барселону».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?