Камітэт дзяржкантролю выявіў парушэнні пры праверцы фінансавай дзейнасці вайсковай часці 48694 у Мазыры.

Як паведамілі ў прэс‑службе КДК па Гомельскай вобласці, вайсковай часцю не забяспечана выкананне заканадаўства пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак. Так, у парушэнне дзейнага заканадаўства ў 2008 годзе

не праводзілася ўстаноўленая працэдура перамоў пры выбары падрадных арганізацый на выкананне работ па наяўным рамонце будынкаў казармы, а таксама пры набыцці будаўнічых матэрыялаў.

У ліпені 2009 года пры правядзенні закупкі камплектаў дэталей на 5,3 млн. рублёў канкурэнтны ліст быў фактычна аформлены да паступлення ў вайсковую часць камерцыйных прапаноў пастаўшчыкоў. Устаноўлены факты аплаты ў 2008 годзе крэдыторскай запазычанасці, якая не лічылася паводле звестак уліку і справаздачнасці вайсковай часці. Так, вайсковай часцю ў кастрычніку—снежні 2008 года аплачана запазычанасць на 5,6 млн. рублёў, якая не знаходзілася на ўліку, за работы, выкананыя ў 2007 годзе.

З парушэннем дзейнага заканадаўства набытыя на 4,5 млн. рублёў будаўнічыя матэрыялы на працягу 2008 года былі зняты з уліку без іх фактычнага расходу. Інвентарызацыя гэтых матэрыяльных сродкаў за 2008—2009 гады не праводзілася, службовая асоба, адказная за іх захоўванне і выкарыстанне, не прызначалася.

Пры зверцы фактычнай наяўнасці і тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў, якія лічацца за вайсковай часцю, было ўстаноўлена, што будынак склада плошчай 457 квадратных метраў выкарыстоўваецца неэфектыўна:

плошча будынка, якая не выкарыстоўваецца, складае 65,2%, будынак абясточаны, падмурак патрабуе ўмацавання.

Паводле вынікаў праверкі Камітэтам дзяржкантролю па Гомельскай вобласці разглядаецца пытанне аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці вінаватых службовых асоб.

Вайсковая часць 48694 у Мазыры вядома тым, што ў ёй праходзіць тэрміновую службу апазіцыйны палітык Франак Вячорка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?