Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў час уручэння дзяржаўных узнагарод.

«У свеце не засталося такіх месц, як Беларусь. Усе да каго‑небудзь ужо далучыліся, увайшлі ў склад. Усе дзяржавы — малыя, сярэднія — скачуць пад чыю‑небудзь дудку, ‑‑ сказаў Аляксандр Лукашэнка.

— Вядома мы разумеем, што быць Белай Руссю і незалежнасць не так проста даюцца. Але мы павінны зрабіць усё, каб захаваць сваю дзяржаву».

Прэзідэнт адзначыў, што гэта «не які‑небудзь выпад супраць волі часу. Проста наш народ заслужыў, каб мець на гэтай планеце свой кавалак зямлі, каб нашы дзеці і ўнукі нас не папракалі за тое, што мы не захавалі і не перадалі ім у спадчыну гэту зямлю — куток, куды яны заўсёды могуць вярнуцца, дзе іх заўсёды будуць чакаць іх родныя і блізкія».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсё, што сёння робіцца ў Беларусі, накіравана на забеспячэнне бяспекі дзяржавы і захаванне яе суверэнітэту. «На тыя крыкі, якія сёння чуюцца практычна з усіх бакоў (ды і ў нас ёсць аматары паяхіднічаць: ім усё роўна з кім мы сябруем — з Захадам або Усходам, усё роўна дрэнна), — адказ просты: мы хочам захаваць сваю дзяржаву», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«А шчасце сваё мы шукаем там, дзе да нас нармальна ставяцца, прымаюць, паважаюць і дастойна плацяць за нашу працу. Я думаю, вы разумееце, аб чым ідзе размова», — дадаў ён

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?