Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі залічыла кнігу Адольфа Гітлера «Майн Кампф» («Мая барацьба») да экстрэмісцкай літаратуры.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт ведамства.

Згодна з паведамленнем пракуратуры, кніга «выражае мілітарысцкі светапогляд і апраўдвае дыскрымінацыю і знішчэнне асоб неарыйскіх рас, адлюстроўвае ідэі, рэалізацыяй якіх стаў пачатак Другой сусветнай вайны».

Першы том «Майн Кампф» быў выдадзены ў Германіі ў 1925 годзе, другі — у 1926-м. Гітлер назваў сваю аўтабіяграфію «Чатыры з паловай гады барацьбы супраць ілжы, дурасці і каварства», аднак выдавец палічыў назву занадта доўгай і скараціў яе. Пачынаючы з 1992 года, на рускай мове кніга была выдадзена пяць разоў у Расіі і краінах СНД. Акрамя таго, у 1930-х гадах абмежаваным накладам была выдадзена рускамоўная версія для партыйнага кіраўніцтва СССР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?