Міжнародны валютны фонд (МВФ) абмяркоўвае з уладамі Беларусі магчымасць рэалізацыі новай праграмы stand-by, якая разлічана на тры гады, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» сталая прадстаўніца МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна.

«Наступная праграма, у выпадку яе ўхвалы, будзе даўжэйшая, і яна складзе 2–3 гады. Абмяркоўваецца з уладамі трохгадовая праграма», — сказала Н. Калядзіна.

Па яе словах, улады Беларусі разлічвалі на пяцігадовую праграму, але па стандартах МВФ праграма stand-by не можа перавышаць трох гадоў.

Новая праграма МВФ ізноў будзе абумоўленая заданнямі па лібералізацыі эканомікі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?