У сувязі з падрыхтоўкай да параду 9 мая на аэрадроме Ліпкі пачаліся трэніроўкі механізаваных калон баявой тэхнікі. Па гэтай прычыне

кожны тыдзень аж да 27 красавіка па аўторках, серадах і чацвяргах з 7.00 да 8.00 і з 17.00 да 18.00 будзе абмяжоўвацца рух транспартных сродкаў.

Зранку маршрут калоны ваеннай тэхнікі будзе пралягаць па вуліцах Заснавальнікаў, Скарыны і ўнутранаму кальцы Мінскай кальцавой аўтадарогі да аэрадрома Ліпкі, увечары з аэрадрома, адпаведна , па знешнім кальцы МКАД у зваротным напрамку.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам у гэтыя дні загадзя выбіраць маршрут аб'езду, а на ўчастках магістраляў, дзе абмежаваны рух, захоўваць хуткасны рэжым і бяспечную дыстанцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?