Прадстаўнікі каля дзесяці нацыянальнасцяў намалявалі для беларусаў і беларускіх уладаў дзве вялікія паштоўкі каля брамы Варшаўскага ўніверсітэту.

Так выглядала паштоўка да беларусаў.

Так выглядала паштоўка да беларусаў.

І другая, скіраваная да ўлады.

І другая, скіраваная да ўлады.

«Еўропа не кусаецца», — пераконвалі беларускіх чыноўнікаў віншавальнікі. Паліцыянты, што назіралі за акцыяй, таксама слалі вітанні.

Замест адной абяцанай паштоўкі памерам 2,5 на 3 метры каля брамы з’явіліся 2 вялікія планшэты, на якіх кожны ахвотны мог напісаць свае віншаванні і пажаданні. Такім чынам арганізатары хацелі паказаць салідарнасць іншых народаў з беларусамі, якія 25 сакавіка выйдуць на вуліцы Мінска ды іншых гарадоў, каб адзначыць Дзень незалежнасці БНР.

Менавіта да гэтых людзей і скіраваная першая паштоўка. А вось другая прызначаная для пасланняў беларускім уладам. Яе перадалі ў беларускую амбасаду ў Варшаве.

Паглядзець на паштоўку для беларусаў прыйшоў і прадстаўнік Беларускай амбасады ў Варшаве, праўда ад афіцыйных каментароў адмовіўся. Затое падзякаваў за віншаванні з Днём Волі ад журналістаў Белсата.

За некалькіх гадзін маляванне святочных паштовак пераўтварылася ў сапраўдную міжнародную акцыю, да якой далучаліся турысты і студэнты з Паўночнай Карэі, Швецыі, Казахстана, Украіны і беларусы, якія жывуць у Варшаве.

Такім чынам на планшэтах з’явіліся віншаванні на розных мовах свету, малюнкі і нават іерогліфы. Да віншаванняў далучыліся і польскія паліцыянты, якія назіралі за хэпэнінгам з службовага аўтамабіля. Праўда, фатаграфавацца і далучыцца да малявання яны адмовіліся, маўляў: «Прабачце, мы на службе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?