Вербная нядзеля — апошні перадвелікодны тыдзень Вялікага паста. Напярэдадні ў храмах асвячаюць вербы. Яны замяняюць пальмавыя галінкі, якімі сустракалі Ісуса ў Іерусаліме. Сёлета на адзін дзень прыпадае і Вялікдзень.

У Менску ўвесь стары горад быў запоўнены людзьмі,
якія прыйшлі пасвяціць вербы ў праваслаўнай і каталіцкай катэдрах.
Святарам прыйшлося крапіць вадой на двары.

Чарга да праваслаўнага сабора
цягнулася праз усю гару, і трымалася цэлы дзень.

Святою вадою.

Каталікі аднавілі падзеі той Пальмовай нядзелькі.

Мітрапаліт Кандрусевіч шчодра крапіў свянцонай вадой.

Перад Катэдрай.

Праваслаўныя і каталіцкія хрысціяне святкуюць сёння Вербную нядзелю. У гэтым выпадку ў цэрквах праходзяць асаблівыя службы, асвячаюцца галінкі вярбы.

Вербная нядзеля — апошні перадвелікодны тыдзень Вялікага паста, яно адзначаецца ў гонар уваходу Гасподняга ў Іерусалім. Напярэдадні ў храмах асвячаюць вербы (яны замяняюць пальмавыя галінкі), якімі сустракалі Ісуса Хрыста ў Іерусаліме.

Падчас усяночнага чування напярэдадні Вербнай нядзелі прыхаджане нібыта сустракаюць нябачнага будучага Госпада і вітаюць яго як пераможцу пекла і смерці, трымаючы ў руках галінкі вярбы, кветкі і запаленыя свечкі.

На ютрані — другой частцы дбання — чытаецца асаблівая малітва на благаславенне "ваій" (пальмавых галінак). Звычайна пасля гэтага галінкі вярбы апырскваюць святой вадой. У праваслаўных ёсць звычай захоўваць асвечаныя вербы на працягу ўсяго года і ўпрыгожваць імі абразы ў доме.

Асаблівасцю Вербнай нядзелі з'яўляецца паслабленне паста: на працягу дня можна есці рыбу і ікру, піць віно — гэтыя прадукты забаронены падчас Вялікага паста.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру