У сувязі з рэканструкцыяй трамвайных пуцей на ўчастку ад разваротнага кальца трамваяў «Трактарны завод» па вуліцы Даўгабродскай да дыспетчарскай станцыі «Серабранка» па вуліцы Малініна з 1 красавіка па 1 снежня 2010 змяняюцца маршруты гарадскога пасажырскага транспарту.

Паводле звестак прадпрыемства «Мінсктранс», рух трамваяў маршрутаў №№ 3, 6 і 7 з боку вуліцы Казлова арганізуецца да разваротнага кальца трамваяў «Трактарны завод». Трамвайны маршрут № 8 закрываецца.

Для кампенсацыі знятага трамвайнага руху арганізуюцца часовыя аўтобусны і тралейбусны маршруты.

Так, аўтобус № 166 будзе рухацца па маршруце «Дыспетчарская станцыя (ДС) Серабрянка — ст. м. «Трактарны завод» па вуліцах Малініна, Якубава, Пляханава і Даўгабродскай.

Тралейбус № 35Д — па маршруце «ДС Серабранка — Круглая плошча» па вуліцах Малініна, Якубава, Пляханава, Даўгабродскай і Ваўпшасава.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру