У выніку двух выбухаў у маскоўскім метро загінулі 38 чалавек і каля 60 параненыя, такія новыя звесткі. Мяркуецца, што выбухі ажыццявілі тэрарысткі-смяротніцы.

Цісканіна на станцыі метро «Камсамольская», 29 сакавіка 2010 г.

 Фота Газета.ru

Фота Газета.ru

 Фота Pravda.ru

Фота Pravda.ru

Колькасць пацярпелых пры тэрактах ў маскоўскім метро працягвае расці. Загінулі больш трох дзесяткаў чалавек, раненні атрымалі 60 чалавек, стан паловы з іх дактары ацэньваюць як крытычны. Дзяцей сярод пацярпелых і загінуўшых няма. Выбуховыя прыстасаванні, начыненыя балтамі і гайкамі, прывялі ў дзеянне дзве смяротніцы.

Па словах намесніка мэра Масквы Пятра Бірукова, у цяжкім стане зараз знаходзяцца 30 чалавек.

На месцы тэрактаў працягваюць працаваць супрацоўнікі МНС, ФСБ і СКП РФ. На платформах станцый «Лубянка» і «Парк культуры» усё яшчэ застаюцца трупы ахвяраў выбухаў. Разбурэнняў на абедзвюх станцыях няма.

Следчыя ўжо цалкам пацвердзілі версію пра тое, што тэракты ажыццявілі дзве смяротніцы.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка СКП Уладзіміра Маркіна, на месцах НП ўжо знойдзеныя галовы тэрарыстак, а ў вагоне на станцыі «Лубянка» тое, што адбылося магла зафіксаваць відэакамера. Запіс ўжо канфіскаваны, з ім працуюць следчыя.

Па словах Маркіна, абедзве смяртоніцы прывялі ў дзеянне выбуховыя прыстасаванні на аснове пластыту, начыненыя гайкамі і балтамі, калі знаходзіліся ў вагоне.

«Пры выбуху загінулі тыя, хто знаходзіўся ў радыусе паражэння — на пляцоўцы ля дзвярэй», — сказаў прадстаўнік СКП.

Раней «Інтэрфакс» паведаміў, што ў вышук аб’яўленыя яшчэ дзве меркаваныя тэрарысткі. Міліцыянтам раздаюць іх фатаграфіі. «У выніку вывучэння здымак відэакамер былі ўсталяваныя прыкметы двух жанчын, якія суправаджалі смяротніц да ўваходу ў метро. Яны аб’яўленыя ў вышук», — паведаміла крыніца агенцтва ў праваахоўных органах. У той жа час крыніца «Газеты.Ru» ў праваахоўных органах аспрэчыла гэтае паведамленне.

Як заявіў кіраўнік службы выбухабяспекі горада Масквы, кіраўнік НТЦ «Выбухаўстойлівасць» Адольф Мішу, выбухі былі добра скаардынаваныя. «Кіраванне адно і тое ж, мэта адна, час ўзгоднены — гадзіна пік, калі народу шмат у метро», — растлумачыў «Газете.Ru» Мішу.

«Калі ўзяць тыя папярэднія дадзеныя аб выбухах, якія зараз даюцца, то я б ахарактарызаваў сілу выбуху прыкладна ад 1,5 да 3 кілаграмаў у тратылавым эквіваленце, — сказаў Мішу. —

У выпадку выбуху непасрэдна ў вагоне могуць быць наступныя падзеі: роля аскепкаў у дадзеным выпадку — выключна другарадная, паколькі тут людзі гінуць ад ударнай хвалі. Аскепкі даюць вынік, калі выбух адбываецца ў залі, а не ў вагоне. У першую чаргу будзе дзейнічаць паражальны фактар паветранай ударнай хвалі. У непасрэднай блізкасці ад выбуху ціск катастрафічна высокі»,
— сказаў ён.

З раніцы панядзелка — пасля таго, як стала вядома аб тэрактах, — і да гэтага часу ў сталічным метро малалюдна.

Нягледзячы на тое, што следства ўжо пачало неафіцыйна гаварыць пра «каўказкі след» тэрактаў, ні адна з груповак сепаратыстаў пакуль не ўзяла адказнасць за іх на сябе.

***

Паводле апошніх звестак, сярод загінуўшых і пацярпелых у маскоўскім метро беларускіх грамадзянаў не было.

Глядзі яшчэ:
«Людзі страшна крычалі». Тэракты ў Маскве. Сведчанні відавочцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?