На канкрэсе Амерыканскага хімічнага таварыства, што нядаўна завяршыўся ў Сан‑Францыска, былі прэзентаваныя лекі, якія мусяць дапамагчы даць рады гэтай непрыемнасці.

Перыяд непрыемных адчуванняў характарызуецца моцнымі спазмамі ў жываце і спіне, часта суправаджаецца млоснасцю, рвотай або галавакружэннем; такія адчуванні ўласцівыя 45—90 працэнтам жанчынаў дзетароднага ўзросту, — заявіў у Сан‑Францыска д‑р Эндру Бат з брытанскай фармацэўтычнай кампаніі Vanti. — Даступныя на сёння лекі толькі змякчаюць сімптомы, але не знішчаюць прычыну балючых менструацыяў.

Многія навукоўцы лічаць, што непрыемныя адчуванні выклікае вышэйшы за звычайны ўзровень вазапрэсіну. Менавіта гэты гармон адказвае за моцныя і частыя спазмы маткі, якія выклікаюць боль. Даследчыкі з Vanti распрацавалі сродак, які змяншае ўзровень вазапрэсіну.

Лекі з працоўнай назвай VA111913 ужо прайшлі першы этап клінічных выпрабаванняў, у ходзе якіх была ацэненая іх бяспечнасць. Цяпер у ЗША і Вялікабрытаніі праходзіць другі этап тэставання — праверка эфектыўнасці VA111913. Калі гэты і наступны крокі будуць паспяховымі, новы прэпарат з’явіцца на рынку ў найбліжэйшыя чатыры гады.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру