29 сакавіка адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева.

Як паведаміла прэс‑служба прэзідэнта Беларусі, лідэры дзвюх краін закранулі шэраг пытанняў беларуска‑расійскіх адносін. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі магчымасць правядзення ў найбліжэйшы час сустрэчы, на парадак дня якой можна было б вынесці ўвесь спектр двухбаковага супрацоўніцтва. У сувязі з гэтым кіраўнікам прэзідэнцкіх адміністрацый дадзены адпаведныя даручэнні па падрыхтоўцы такой сустрэчы на вышэйшым узроўні.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама «выказаў шчырыя спачуванні кіраўніцтву Расіі, ўсяму расійскаму народу ў сувязі з жахлівым тэрарыстычным актам у маскоўскім метро, які прывёў да шматлікіх чалавечых ахвяр», паведаміла прэс‑служба.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру