З прычыны цёплага надвор’я Мінгарвыканкам прыняў рашэнне адключыць з 29 сакавіка ацяпленне ў адміністрацыйных і вытворчых будынках ў сталіцы, акрамя будынкаў архіваў, музеяў, тэатраў, бібліятэк і лазняў.

Ацяпленне спачатку адключаюць у адміністрацыйных будынках і жылым сектары, у апошнюю чаргу — у дзіцячых садках, школах і бальніцах. Адразу пасля адключэння цепласетак у сталіцы пачнецца рамонтная кампанія.

У мінулым годзе працягласць ацяпляльнага сезона ў Менску была на 10 дзён болей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?