З 3 красавіка па 7 лістапада ў сталіцы з мэтай паляпшэння транспартнага абслугоўвання пасажыраў па выхадных арганізуецца праца экспрэснага аўтобуснага маршрута №170‑Э «ДС «Захад‑3» — Заходнія могілкі» з рухам па вуліцах Лабанка, Гарэцкага, Алібегава, па праспекце газеты «Звязда», вуліцы Громава, Мянькоўскім тракце, а/д Н‑8931 у прамым і зваротным напрамку.

У сувязі з рэканструкцыяй пуцей на ўчастку ад разваротнага кола трамваяў «Трактарны завод» па вуліцы Даўгабродская да дыспетчарскай станцыі «Серабранка» па вуліцы Малініна з 1 красавіка па 1 снежня змяняюцца маршруты гарадскога пасажырскага транспарту. Так, рух трамваяў маршрутаў №№ 3, 6, 7 з боку вуліцы Казлова арганізуецца да паваротнага кола трамваяў «Трактарны завод». Трамвайны маршрут № 8 закрываецца. Замест трамвайнага руху будуць арганізаваныя часовыя маршруты: аўтобусны № 166 «ДС «Серабранка» — ст.м. «Трактарны завод» з курсіраваннем у абодвух напрамках па вуліцах Малініна, Якубава, Пляханава, Даўгабродскай; тралейбусны № 35Д «ДС «Серабранка» — Круглая пл.» з курсіраваннем у абодвух напрамках па вуліцах Малініна, Якубава, Пляханава, Даўгабродскай, Ваўпшасава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?