Беларускія ўлады зацвердзілі пяцігадовую Дзяржаўную праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў прыпяцкага Палесся. Згодна з ёй, з бюджэта будзе выдаткавана 4 трыльёна рублёў. Гэта каля $1,3 мільярда ў эквіваленце.
Праграма прадугледжвае падатковыя льготы для камерцыйных арганізацый, якія створаныя з 1 студзеня 2010 года і працуюць на Палессі.





