Лідэр Ліберальна‑дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч стварае блок «Новая Беларусь — Адзінства».

«Сёння я накіраваў ліст на імя кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Уладзіміра Макея,‑‑ сказаў Гайдукевіч. — Мы просім дазволу на арэнду Палаца Рэспублікі для правядзення там кангрэсу з удзелам 2,5 тысяч дэлегатаў. Нас задавальняе любы уік‑энд, пачынаючы з 20 траўня і да канца ліпеня. Мы запрашаем на форум гасцей з «Адзінай Расеі», «Справядлівай Расеі» і ЛДПР, а таксама з Партыі рэгіёнаў.

Калі з Палацам рэспублікі не атрымаецца, мы згодныя скараціць колькасьць дэлегатаў да тысячы і правесці мерапрыемства у кінаканцэртнай залі «Мінск». Думаю, што наш зварот будзе чарговым тэстам для ўладаў на лібералізацыю сітуацыі ў Беларусі».

Спадар Гайдукевіч сказаў, што пакуль не мае права называць канкрэтных удзельнікаў новага блоку. Але жадаючых у яго ўступіць нават болей, чым ён чакаў. Лідэр ЛДП таксама сказаў, што акрамя стварэння новай грамадскай арганізацыі, на мерапрыемстве будуць разглядацца яшчэ два пытанні:

Зацвярджэнне праграмы патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад ЛДП Сяргея Гайдукевіча.

Зацвярджэньне складу ініцыятыўнай групы Сяргея Гайдукевіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?