Пракуратура Заводскага раёна Мінска праводзіць праверку па факце гібелі невядомага мужчыны на Чыжоўскім вадасховішчы.

Як паведамілі ў пракуратуры горада, няшчасны выпадак адбыўся раніцай 29 сакавіка ў раёне вуліцы Ташкенцкай. У гэты час бліжэй да цэнтра вадаёма на лёдзе, таўшчыня якога складала 15—20 см, на даволі вялікай адлегласці адзін ад аднаго знаходзілася каля дваццаці рыбакоў. Раптам адзін з іх пайшоў пад лёд.

Выкліканыя на месца здарэння ратавальнікі не змаглі выратаваць рыбака. На лёд яны паднялі ўжо труп мужчыны ва ўзросце каля 50 гадоў.

Супрацоўнікі МНС неаднаразова заклікалі рыбакоў пакінуць небяспечнае месца, аднак лёд так ніхто і не пакінуў.

Гэта першы выпадак гібелі рыбака ў Мінску з пачатку 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?