на няпэўны тэрмін.

Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі.

Гэта звязана з рознагалоссямі паміж еўрапарламентарыямі і парламентарыямі краін‑партнёраў адносна вызначэння складу беларускай дэлегацыі.

Разам з высокім прадстаўніком ЭС Кэтрын Эштан і еўракамісарам Штэфанам Фюле Еўрапарламент падрыхтуе для Беларусі спецыяльную «дарожную карту рэформаў».

Ступень яе выканання будзе крытэрам, паводле якога будзе вызначацца ўзровень далучэння прадстаўнікоў беларускага парламента да «Еўранеста».

Паводле кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента ў «Еўранесце» Крысціяна Вігеніна,

«беларускае пытанне не павінна быць цэнтральным для «Еўранеста».

Мы павінны сканцэнтравацца на сутнасці «Усходняга партнёрства», у прыватнасці на парламенцкай ацэнцы гэтай палітыкі».

Еўрапарламент выступіў за тое, каб адвесці ў «Еўранесце»

дзесяць месцаў для апазіцыі і грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Гэта звязана з тым, што Еўрапарламент не прызнае вынікаў парламенцкіх выбараў у Беларусі. Раней афіцыйны Мінск адхіліў прапанаваны еўрапейцамі кампраміс — пяць месцаў для прадстаўнікоў ад уладаў і пяць для апазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0