Учора са з'яўленнем другой зоркі пачалося габрэйская свята Пэйсах, якое адзначаецца ў памяць аб выхадзе сыноў Ізраіля на чале з прарокам Майсеям з егіпецкага палону. Падчас свята, як кажуць габрэйскія мудрацы, « габрэй у кожным пакаленні павінны глядзець на сябе так, нібыта ён сам асабіста выйшаў з Егіпту».

Габрэйскае свята волі падоўжыцца цэлых восем дзён: яно гэткае доўгае, што ў юдаізме нават вынайшлі азначэнне для большасці дзён свята — «святочныя будні».

Дарма што акрамя праснакоў у габрэяў на пэсхальным стале яшчэ шмат абавязковых страваў і напояў: хрэн, яйкі, горкая зеляніна, чатыры чаркі віна, салёная вада, аднак у калектыўнай памяці іншых народаў з гэтым святам стала ацыюецца маца, праснакі, зробленыя з цеста, якое не паскорылі заквасіцца. На працягу ўсяго святочнага тыдня есці і піць квасное пабажным юдэям не можна. Паводле агенцтва interfax.by у Беларусь завезлі 5 тонны мацы (летась было 3 тоны).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру