З пачатку года ў Мінскай вобласці рэзка павялічылася колькасці выпадкаў гібелі людзей на пажарах.

Як паведамілі ў абласной пракуратуры,

паводле звестак на 19 сакавіка 2010 года ў агні загінулі 123 чалавекі, у тым ліку трое дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў, пакінутыя бацькамі без догляду. На такую ж дату 2009 года гэтыя лічбы былі адпаведна 73 і 2. Колькасць загінулых у суткі ў Мінскай вобласці застаецца адной з самых вялікіх у Беларусі.

Пракуроры ўказваюць, што асноўная прычына пажараў з гібеллю людзей — неасцярожнае абыходжанне з агнём, у асноўным пры курэнні, у стане алкагольнага ап’янення. Гібель жа дзяцей яны наўпрост звязваюць з недастатковым узроўнем арганізацыі і правядзення вольнага часу, адсутнасцю ўвагі з боку дарослых, іх бестурботнасцю.

У абласной пракуратуры таксама звяртаюць увагу на тое, што ў рэгіёне

на недастатковым узроўні вырашаюцца пытанні фінансавання супрацьпажарных мерапрыемстваў мясцовымі органамі ўлады.

Асноўныя прычыны, якія істотна ўплываюць на сітуацыю, у абласной пракуратуры звязваюць з сацыяльнымі працэсамі ў грамадстве, узроўнем выхавання і агульнай культуры чалавека, яго паводзінамі ў побыце і на вытворчасці.

30 сакавіка праблема папярэджання гібелі людзей на пажарах разглядаецца на каардынацыйнай нарадзе ў пракуратуры Мінскай вобласці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру