У Вялікабрытаніі, у графстве Сомерсет, сярэдняя школа раздала кожнаму вучню асабісты партатыўны кампутар, які яны могуць выкарыстоўваць як у школе, так і дома, піша Daily Mail.

Кожны кампутар каштуе £400, але школа дае іх вучням за £2 у тыдзень. Тыя бацькі, якія не змогуць плаціць гэтую суму, атрымаюць фінансавую падтрымку.

«У нас сучасная школа, ‑‑ кажа дырэктар, ‑‑ мы жывем у дынамічным свеце, чаму б не дапамагчы дзецям інтэгравацца ў яго».

Настаўнікі абяцаюць, што нягледзячы на кампутары, вучні не закінуць звычайныя падручнікі і сшыткі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру