Сярод палякаў было праведзенае апытанне наконт таго, што яны звычайна хаваюць ад іншых. за што ім сорамна.

Мужчыны ў першую чаргу змаўчалі б пра хваробу (29%), «некаторыя непрыемныя факты з мінулага» (27%) і адсутнасць грошай. Спіс таго, чаго саромеюцца мужчыны, дапаўняюць «дзіўныя звычкі» (24%), «некаторыя рысы характару» (21%) і «адсутнасць пэўных навыкаў» (11%).

Спіс жаночых сакрэтаў падобны да мужчынскага. За адным выключэннем:

большасць полек — 30% — у якасці прычыны сораму назвалі адсутнасць грошай.

Эксперты здзіўленыя такім вынікам. Яны думалі, што гэта мужчыны вымяраюць сваю мужчынскасць таўшчынёй кашалька, а іх эга не вытрымлівае публічнага прызнання: «Я на мялі». Стэрэатып мужчыны — галавы сям’і, адказнага за яе забяспечанне, гаворыць пра тое, што хутчэй мужчынам павінна быць сорамна праз адсутнасць грошай, а не жанчынам.

Паразважаўшы, можна прайсці да высновы, што гэта можа быць звязана з раўнапраўем — тэндэнцыяй, здольнай спарадзіць разрыў у свядомасці жанчыны. Мы ўсё часцей бачым прыклады таго, што жонка зарабляе больш за мужа. У выніку многія жанчыны могуць імкнуцца да традыцыйнай ролі мужчынаў і лічыць справай гонару мець грошы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру