31 сакавіка ў сталічным клубе «Рэактар» пройдзе дабрачынны трыб’ют‑канцэрт памяці Майкла Джэксана HISstory.

Арганізатарам вечарынкі выступіў першы беларускі фан‑клуб Майкла Джэксана King of pop. Як паведаміў прэс‑аташэ праекта Яўген Бабічаў, на канцэрце беларускія выканаўцы выступяць з арыгінальнымі трэкамі і кавер‑версіямі песень Майкла Джэксана. Сваю прысутнасць пацвердзілі гурты Litesound, «Нейра Дзюбель», The Champions, а таксама сольныя выканаўцы ПулЯ, Георгій Калдун, Вольга Плотнікава, Аляксандра Гайдук, Берта і іншыя.

Акрамя прафесійных артыстаў на вечарыне выступяць выканаўцы, якія прайшлі кастынг і былі адабраныя камісіяй з удзельнікаў фан‑клуба Майкла Джэксана. Яны выканаюць яго песні і танцавальныя кампазіцыі.

Паводле слоў прэс‑аташэ праекта, выручаныя ў ходзе канцэрта сродкі будуць накіраваныя беларускім дзіцячым дамам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?