Як заявіў прэм’ер‑міністр Літвы Андрус Кубілюс, адмова літоўскага прэзідэнта Далі Грыбаўскайце наведаць Маскву 9 Мая не мае ніякай палітычнай падаплёкі. «Так атрымалася, што наш прэзідэнт менавіта ў гэтыя дні едзе з дзяржаўным візітам у Ірландыю», — сказаў Кубілюс.

Паводле літоўскага прэм’ера, і ў яго «так складваецца графік, што мусіць у гэты час ехаць у Вашынгтон для ўдзелу ў Балтыйскім форуме». «Згоду паехаць туды я даў больш чым паўгода таму», — адзначыў Кубілюс.

Ён дадаў, што пакуль не вядома, хто будзе прадстаўляць Літву на святкаванні Дня Перамогі ў Маскве. «Мы гэтае пытанне абмяркуем. Яшчэ ёсць час», — сказаў літоўскі прэм’ер.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру