фота gazeta.ru
Паводле ўдакладненых звестак, у выніку двух выбухаў, што прагрымелі ў Кізляры (Дагестан, Расія) у сераду раніцай, загінулі 12 чалавек, у тым ліку начальнік мясцовай міліцыі. Колькасць пацярпелых ідзе на дзясяткі.
Міністр унутраных спраў Расіі Рашыд Нургаліеў заклікаў ўзяць пад узмоцненую ахову ўсе аб’екты жыццезабеспячэння ў Рэспубліцы Дагестан.
Прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў даручыў аказаць садзейнічанне сем’ям загінулых і выдзеліць ім матэрыяльную дапамогу.





