З‑за ўчарашняга пажару на камбінаванай устаноўцы па перапрацоўцы мазуту на Мазырскім НПЗ спынены тэхналагічны працэс. Як паведаміў прэс‑сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, працэс спынены да завяршэння аднаўленчых работ.

Сігналізацыя на прадпрыемстве спрацавала 30 сакавіка ў 13.53 — на ўстаноўцы па перапрацоўцы мазуту адбылося выцяканне гудрону, які прайшоў тэрмічную апрацоўку. У 14.02 у выніку ўзаемадзеяння з кіслародам паветра і трапляння на гарачыя часткі устаноўкі адбылося ўзгаранне выхадной паравадкаснай фракцыі.

Яшчэ да прыезду падраздзяленняў МНС былі эвакуяваны два работнікі, якія атрымалі тэрмічныя апёкі другой і трэцяй ступені. Пацярпеў 34‑гадовы мантажнік — ён атрымаў апёкі 13% цела ў вобласці твару, рук, грудзей.

Зараз ён знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

Другі пацярпелы — 33‑гадовы механік тэхналагічных помпаў, атрымаў апёкі 9% цела ў вобласці твару, грудзей, рук.

Прычынай выхаду паравадкаснай фракцыі гудрону стала разгерметызацыя запорнай арматуры. Тэмпература фракцыі — 340‑350°С, ціск — 2,5 атмасферы. Выхад паравадкаснай фракцыі адбыўся ў момант закрыцця засаўкі пры правядзенні ачышчальных работ.

З улікам выбухованебяспечнасці аб’екта на месца НЗ выязджала больш за 20 адзінак тэхнікі па пятым выкліку складанасці. Пажар быў ліквідаваны за 45 хвілін, далей вяліся аднаўленчыя работы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?