Уводзіцца платная падпіска для чытачоў RSS-стужкі
Ад сённяшняга дня чытаць навіны на сайце «Нашай Нівы» праз RSS можна будзе толькі за грошы.
Ад сённяшняга дня чытаць навіны на сайце «Нашай Нівы» праз RSS можна будзе толькі за грошы.
Сайт «Нашай Нівы» ідзе ў нагу з часам, прырастае наведнікамі і выкарыстоўвае самыя сучасныя тэхналогіі. Сярод апошніх абнаўленняў — прымеркаваная да Дня Волі змена дызайну на зручнейшы для чытачоў.
Новы дызайн сайта «Нашай Нівы» быў замоўлены вядучай маскоўскай дызайн-студыі, што прывяло да непрадугледжана вялікіх выдаткаў. Каб кампенсаваць выдаткі, мы былі вымушаны дадаць новы рэкламны банер памерам 300 на 250 пікселяў. На жаль, статыстыка наведвання ў Google Analytics паказвае, што большасць чытачоў (каля 3600) штодня праглядае наш сайт праз RSS кліенты, якія, вядома, не паказваюць рэкламу.
У выніку такой сітуацыі, рэдакцыя «Нашай Нівы» губляе грошы ад інтэрнэт-рэкламадаўцаў і таксама губляе пазіцыі ў рэйтынгу «Акавіта», што ў сваю чаргу прыводзіць да зніжэння стаўкі на паказ банераў.
Каб кампенсаваць страчаныя прыбыткі і заахвоціць чытаць сайт праз браўзэр, было прынятае рашэнне з 1 красавіка ўвесці платны доступ да RSS стужкі навінаў на сайце NN.BY.
З іншага боку,
мы паважаем права кожнага абіраць, што яму зручней
— і не прыбіраем RSS-стужку навінаў зусім.
Ніжэй прыводзім расцэнкі на доступ з разліку на месяц. Аплату можна праводзіць звычайным паштовым пераказам, як пры падпіске на папяровую газету.
Рубрыка | Цана падпіскі на месяц |
---|
Агульная стужка | 5000 | За 1 рубрыку (акрамя Прыватных абвестак, Падзяк і Анекдотаў) | 1000 | Прыватныя абвесткі | 500 | Падзякі | 500 | Анекдоты | 2000 |
|
Дзякуем за разуменне, Рэдакцыя «Нашай Нівы». Будзьма разам!
P. S. Рэдакцыя «Нашай Нівы» віншуе чытачоў з 1 красавіка!
Рэд.
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ