Рэклама расійскага часопіса Esquire з пытаннем «Навошта балерыны і геі ўступаюць у «Адзіную Расію», правісела ў Маскве ўсяго суткі.
На вокладцы рэкламаванага ыпуска часопіса — партрэт музыканта Дэвіда Боўі і анонс матэрыяла: «Інтэрв’ю журналіста Андрэя Лашака з балерынамі, геямі і іншымі партыйнымі таварышамі».
Рэкламная расцяжка з’явілася ў панядзелак, а ўжо ў аўторак яе сарвалі. Рэкламшчыкі спасылаюцца на скаргу нейкіх сілавых структур, офіс якіх знаходзіцца ў суседнім будынку.





