Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 1 красавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, а днём на большай частцы тэрыторыі дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Раніцай на ўсходзе слабы туман. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—11°С,
днём плюс 8—14°С, на ўсходзе да плюс 17°С.
У Мінску воблачна з праясненнямі. Ноччу без ападкаў. У другой палове дня дождж. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°С,
днём плюс 11—13°С.
У наступныя двое сутак, 2 і 3 красавіка, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 7°С,
днём плюс 5—12°С, па поўдні да плюс 14°С.
У Мінску 2 красавіка воблачна з праясненнямі. Часам дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с.
Тэмпература паветра ноччу плюс 3—5°С, днём плюс 7—9°С.





