Пасол Расійскай Федэрацыі Аляксандр Сурыкаў на прэс‑канферэнцыі 31 сакавіка зазначыў, што Расія не збіраецца купляць лаяльнасць Беларусі па пытаннях двухбаковых дачыненняў.

«Мы захоўвалі пераемнасць з часоў СССР ў пытаннях паставак энерганосьбітаў. У 2006 годзе Расія вырашыла перайсці на рыначныя ўмовы гандлю энерганосьбітамі. Калі пад гэтым разумееце імперскія амбіцыі, то я выбачаюся», — кажа дыпламат.

«Дапамагаць і падтрымліваць Беларусь мы будзем. Гэта датычыць і крэдытаў, і іншых дзеянняў, калі ўжо зусім кепска будзе», — зазначыў А.Сурыкаў.

Што датычыць позвы Беларусі ў Эканамічны суд краін СНД па пытаннях мытаў на нафту, то Сурыкаў лічыць гэта абсалютна нармальнай з’явай.

«Раней гэтыя ўсе рознагалоссі выліваліся ў медыйную сферу, якая нічога не вырашае. Цяпер усё больш цывілізавана. Няхай пытанне разгледзяць юрысты», — сказаў пасол.

Аляксандр Сурыкаў прызнаўся, што з задавальненнем глядзіць беларускія дзяржаўныя тэлеканалы, «дзе з антырасійскім акцэнтам мочаць».
«Гэта ўсё нармальна. Галоўнае, каб было агульнае разуменне», — выказаўся дыпламат.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?