Андрэй Герашчанка
Карэспандэнт «Нашай Нівы» папрасіў пасла Расіі Аляксандра Сурыкава пракаментаваць сітуацыі, што склалася вакол віцебскага чыноўніка і старшыні суполкі «Русский дом» Андрэя Герашчанкі. Ці не лічыць сп.Сурыкаў дадзеную гісторыю дыскрымінацыяй расійскай меншасці ў Беларусі?
«Не лічу. Мы расчараваныя тымі ідэалагічнымі вывадамі, што былі зробленыя. Мы паставіліся да гэтага да гэтага з неразуменнем. Выказванні цалкам манціруюцца ў выказванні Лукашэнкі. У чым могуць быць крыўды?Нічога антыбеларускага, ці антырасійскага гэты чыноўнік муніцыпальнага ўзроўню не сказаў. Трэба нармальна разумна ацаніць, што ён нагаварыў», — сказаў Сурыкаў.
Пасол лічыць, што дзяржаўныя ідэолагі дарма так учапіліся ў гэтую гісторыю. «Гэта залішнія клопаты ідэолагаў вакол дробязей. Справа ідэолагаў даступна тлумачыць дзяржаўную палітыку насельніцтву», — зазначыў дыпламат.
Начальніка аддзела па справах моладзі ў Віцебску, а таксама старшыні грамадскага аб’яднання «Русский дом»
Андрэя Герашчанкі ў адным з інтэрв’ю сказаў, што Беларусь яму бачыцца як яшчэ адна расійская дзяржава, а беларуская мова штучна створана.
Пасля той публікацыі кіраўніцтва параіла чыноўніку напісаць заяву аб звальненні. Узгадаў пра віцебскі выпадак як недапушчальны і кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей на апошняй нарадзе для ідэалагічных работнікаў.





